Беларусь атрымае ад Расіі дзяржаўны крэдыт для рэфінансавання плацяжоў. Такое рашэнне прыняў Уладзімір Пуцін.

Пра намер Пуціна даць Мінску дзяржаўны крэдыт у памеры да $600 млн журналістам паведаміў міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў. Паводле яго слоў, гэтыя грошы пойдуць на рэфінансаванне плацяжоў у пагашэнне асноўнага доўгу па раней прадастаўленых Масквой пазыках.

У гэты самы дзень стала вядома, што Беларусь спыняе сертыфікацыю плодаагародніннай прадукцыі, якая прыбывае з трэціх краін для размытнення на тэрыторыі Беларусі і далейшага рээкспарту ў Расію. Гэтая мера закране ўсю тую прадукцыю, якая трапіла пад дзеянне эмбарга, уведзенага Расіяй у 2014 годзе ў адказ на заходнія санкцыі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру