Здарэнне адбылося 25 сакавіка. Хлопец з раёна адпачываў у вілейскім бары. Неўзабаве па яго прыехала сястра і забрала дадому. Але брату не спадабалася, што яго адпачынак перапынілі, ён пасварыўся з сястрой і сышоў з яе дома, піша kraj.by.

Малады чалавек быў на эмоцыях і вырашыў адпомсціць чужым машынам, прыпаркаваным на стаянцы каля мясцовага водаканала. Спачатку ён нажом парэзаў колы ў двух машынах, яшчэ ў двух — падрапаў і выламаў фірмовыя значкі марак машын.

Хлопца вызначылі па запісах камер відэаназірання на адміністрацыйным будынку прадпрыемства, — растлумачылі ў міліцыі.

Заведзена крымінальная справа (арт. 339 «Хуліганства»), што прадугледжвае пазбаўленне волі да 3 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0