За апошнія пяць гадоў на Палессі перасохла цэлае вадасховішча — Дняпроўска-Брагінскае. У народзе яго называюць Лоеўскім морам. Велізарная ірыгацыйная сістэма, пабудаваная ў савецкі час, у запусценні, піша «СБ. Беларусь сёння».

Дняпроўска-Брагінскае вадасховішча было пабудавана ў 1987 годзе для арашэння прылеглых тэрыторый. Але праз памылкі ў праектаванні яно не выконвала пастаўленых задач і патрохі ператварылася ў вадаём для рыбалкі і адпачынку.

«Сёння ўзровень грунтавых вод у рэгіёне на 1,5—2 метры ніжэйшы, чым у 1990-я гады. Знікае вада ў сельскіх калодзежах. Масава засыхаюць лясы: хвоя, асіна, бяроза, адбываецца апустыньванне рэгіёну», — адзначае «СБ».

Каб напоўніць вадасховішча вадой, трэба патраціць $2 мільёны, а пасля штогод ўкладаць па $750 тысяч. Такіх грошай у гомельскіх уладаў няма. Магчыма, замест Лоеўскага мора будзе лес і возера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0