afcent.af.mil
Па дадзеных выдання The Daily Beast, якое першым паведаміла пра расследаванне, дэтэктывы Нью-Ёрка ўзялі паказанні ў дзвюх жанчын. Адна з іх нібыта заявіла, што стала ахвярай гвалту з боку Блейна ў 1998 годзе; у гэтага інцыдэнту ўжо выйшаў тэрмін даўніны, піша выданне.
Блейн паведамленні аб новых абвінавачваннях у свой адрас не пракаментаваў.
Восенню 2017 года Дэвіда Блэйна абвінаваціла ў згвалтаванні брытанская мадэль Наташа Прынс. Паліцыя вырашыла не прад'яўляць ілюзіяністу абвінавачванняў. Яна сцвярджае, што ілюзіяніст згвалціў яе летам 2004 года.