Няшчасны выпадак здарыўся 1 красавіка каля 20.00 у аграгарадку Ляхаўцы Маларыцкага раёна. У двары свайго дома 66-гадовы вясковец рамантаваў аўтамабіль, піша БелТА.

Мужчына заехаў пярэднімі коламі машыны на самаробную драўляную эстакаду. Яна перакулілася, а разам з ёй і транспартны сродак, які прыціснуў пенсіянера. Бацьку без прыкмет жыцця знайшоў сын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0