Няшчасны выпадак са смяротным вынікам адбыўся 1 красавіка ў Гулевічах Капыльскага раёна, паведамляе Белэнерга.
Двое жыхароў Цімкавічаў (23-гадовы і 22-гадовы) увечары прыехалі на машыне ў Гулевічы. Машыну і мабільныя тэлефоны яны пакінулі на адлегласці каля 500 м ад паветранай лініі электраперадачы і, падышоўшы да апоры паветранай лініі 10 кВ (10 000 вольт), адзін з маладых людзей па падкосу вуглавой апоры падняўся да правадоў, дзе атрымаў удар электрычным токам.
Другі ўдзельнік інцыдэнту выклікаў брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі. Медработнікі канстатавалі смерць пацярпелага. Прычыны паводзін маладых людзей высвятляюцца.