Аляксандр Лукашэнка лічыць, што рэгіёны краіны кепска падрыхтаваліся да пасяўной кампаніі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях рэгіянальнага развіцця, піша БелТА.

«Вясновыя палявыя работы пачаліся з праблем. Губернатарам ўжо даўно трэба было вызначыць выразны, дэталёвы (наколькі гэта магчыма) план дзеянняў па правядзенні пасяўной кампаніі — ад вывазу арганікі на палі і да завяршэння ўсіх палявых работ. Правалаў сёлета быць не павінна», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў краіне дастатковы ўзровень развіцця аграпрамысловага комплексу, які дазваляе якасна працаваць у любых умовах. «Хопіць ўсе свае пралікі спісваць на надвор'е, - сказаў ён. - Гаспадаркі павінны быць забяспечаны тэхнікай, палівам, мінеральнымі ўгнаеннямі і насеннем. Але што мяне больш за ўсё насцярожвае - месцамі ў правядзенні палявых работ няма элементарнага парадку. Рэгіёны кепска падрыхтаваныя да гэтай кампаніі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0