Праектаваная тэрыторыя займае плошчу 43,3 гектара. З жылой забудовы тут толькі прыватныя дамы былой вёскі Чырвоная Слабада і два інтэрнаты. Колькасць насельніцтва — 800 чалавек. Пасля рэалізацыі праекта гэтая лічба вырасце практычна ў тры разы і складзе 2,3 тысячы чалавек.

Горадабудаўнікі прапануюць знесці ўсе 16 сядзібаў, а на вызваленай тэрыторыі пабудаваць шматкватэрныя дамы — у дэталёвым плане межы новай забудовы пазначаныя аранжавым колерам.

Рэалізацыя праекта падзелена на два этапы. У першы, да 2024 года, будзе пабудавана 450 кватэр. Усяго ж на праектаванай тэрыторыі будзе пабудавана 700 кватэр агульнай плошчай 49,8 тысячы квадратных метраў.

Мінчанам ПДП прэзентуюць 10 красавіка, у 18.30, у будынку сярэдняй школы № 43, па адрасе: вуліца Галадзеда, 4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0