kremlin.ru

kremlin.ru

На нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамічнага разівцця рэгіёнаў 2 красавіка ўздымалася пытанне і заробкаў, адзначае прэс-служба кіраўніка краіны.

Лукашэнка канстатаваў, што патрабаванні па росце заработнай платы не выконваюцца. «Больш за тое, яна яшчэ і выплачваецца не ў час. І гэта адказнасць прэм'ер-міністра і першага віцэ-прэм'ера», - заўважыў ён.

У 2018 годзе толькі 10 з 128 раёнаў і гарадоў мелі заробак вышэй за сярэдні па краіне. У Магілёўскай вобласці няма ніводнага такога раёна ці горада. За студзень-люты сітуацыя кардынальна не змянілася.

«Вы ведаеце, што тэма занятасці і своечасовай выплаты заробкаў пад маім асаблівым кантролем. І сваіх жорсткіх установак у гэтым пытанні я мяняць не маю намеру, бо людзі хочуць кожны дзень есці і ў нешта апрануць дзяцей, каб адправіць у школу і ў дзіцячы сад. Не мне вам гэта тлумачыць», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, што паводле Белстата, сярэдні заробак за люты склаў 977,6 рубля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0