«Я амаль упэўнены, што не будзе поўнага развароту назад, павароту направа або налева ў знешняй палітыцы. Украінскае грамадства проста не дазволіць нікому сысці з асноўнага напрамку ўкраінскай замежнапалітычнай арыентацыі. І размова ідзе пра шлях у ЕС і НАТА», — выказаў упэўненасць Клімкін.

Паводле яго слоў, у адносінах паміж Украінай і Расіяй з новым прэзідэнтам змяненняў таксама чакаць не варта.

«Калі вы пагаворыце з людзьмі на вуліцах — гэта назаўжды. Гаворка ідзе пра наш менталітэт, пра нашу гісторыю, пра нас — украінцаў. Украіна працягне рух да трансатлантычнай супольнасці, у кірунку НАТА, ЕС. Могуць быць некаторыя адрозненні, часовыя рамкі, тэхнікі, але з пункту гледжання стратэгіі гэта вырашана на сто адсоткаў», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0