Лідар партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка, якая заняла трэцяе месца ў першым туры выбараў прэзідэнта Украіны, заявіла, што не будзе падтрымліваць ні аднаго з кандыдатаў, якія прайшлі ў другі тур, паведамляюць Украінскія навіны.
«Я лічу, што ніводны з кандыдатаў, якія па рашэнні ЦВК будуць у другім туры, не дадуць рады гэтым выклікам і не спыняць ні вайны, ні бяды. Таму браць адказнасць за любыя парады зараз я не магу», - сказала яна.
Раней Цімашэнка адмовілася аспрэчваць вынікі першага тура ў судзе. Пасля апрацоўкі 99% бюлетэняў у яе 13.39%. У Зяленскага — 30,23%, у Парашэнкі — 15.92%