У Пецярбургу адбылося некалькі выбухаў.

Адзін з выбух здарыўся на тэрыторыі Вайскова-касмічнай акадэміі імя Мажайскага.

Там пры пераносцы спрацавала міна, паведамляе 78.ru. На месцы здарэння працуюць расійскія сілавікі.

У Мінабароны Расіі афіцыйна пацвердзілі, што пры выбуху ў вайскова-касмічнай акадэміі ім. Мажайскага ў Пецярбургу пацярпелі чатыры вайскоўцы. Пагрозы іх жыццю няма.

Следчы камітэт Расіі пачаў расследаванне інцыдэнту. Справу завялі па артыкуле «замах на забойства дзвюх і больш асоб агульнанебяспечным спосабам. Праверку інцыдэнту таксама вядзе Вайсковая пракуратура Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння.

Да выбуху ў акадэміі таксама магла прывесці спроба выкладчыка, які з'яўляўся прафесійным сапёрам, абясшкодзіць знойдзеную бомбу. Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ».

Як ўдакладняецца, у выніку сам палкоўнік Рыфат Закіраў і яшчэ тры афіцэры атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Магутнасць бомбы была да 500 грамаў у тратылавым эквіваленце. Эксперты лічаць, што выбуховае прыстасаванне складалася з брызантнага рэчыва пластыт і гадзіннікавага механізма.

Яшчэ адзін выбух адбыўся на тэрыторыі Сельгасінстытута ў Пушкіне пад Пецярбургам — падчас лабараторных заняткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?