Як паведамляе партал 47news, 31 сакавіка ў паліцыю звярнуўся 30-гадовы грамадзянін Беларусі, які жыве ў прыгарадзе Санкт-Пецярбурга.

Мужчына распавёў, што каля дзясятай раніцы ў дзверы пазванілі. Зазірнуўшы ў вочка, ён убачыў жанчыну і адкрыў. Пасля гэтага ў кватэру ўварваліся двое мужчын у масках, скураных куртках і чорных шапках. Жанчына ўвайшла следам. Беларуса моўчкі збілі з ног і звязалі скотчам і дратамі. Ахвяры прыгразілі кухонным нажом і збілі.

Здабычай злачынцаў сталі 10 тысяч расійскіх рублёў (гэта каля 150 даляраў), два ноўтбукі Apple, стацыянарны камп'ютар і пашпарт пацярпелага. Калі мужчыну ўдалося вызваліцца, ён звярнуўся ў бальніцу. Медыкі дыягнаставалі страсенне і ўдары.

Па дадзеных 47news, беларус з'яўляецца гендырэктарам і ўладальнікам ТАА «Маклашстрой», зарэгістраванага ў Пецярбургу. Па дадзеных СПАРК-Інтэрфакс, асноўным відам дзейнасці кампаніі значыцца «будаўніцтва жылых і нежылых будынкаў». Але актыўнай фінансавай дзейнасці фірма, мяркуючы па ўсім, не вядзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0