Пасядзець на атрыбуце ўлады Сямі каралеўстваў можна і ў Бабруйску, у фірмовай краме Фабрыкі мастацкіх вырабаў, паведамляе bobr.by
Жалезны трон выкавалі майстры Аляксандр Разбягаеў і Юрый Кірычэнка. На яго стварэнне пайшло тры месяцы і больш за 50 мячоў, — распавядае Раман Лукашэвіч, намеснік галоўнага інжынера фабрыкі. — У нашым калектыве нямала прыхільнікаў серыяла «Гульня тронаў», а ўзнавіць трон прыдумаў дырэктар, Андрэй Дубінчык.
Бабруйскі Жалезны трон важыць мінімум 150 кг, і хоць яго ацанілі ў 6 400 рублёў, ён не прадаецца.
0
0
0
0
0
0