Wikimedia Commons

Кіраўнік палітрады «Апазіцыйнай платформы» Віктар Медвядчук заявіў, што яго палітычная сіла не падтрымае ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне ні Пятра Парашэнку, ні шоўмена Уладзіміра Зяленскага, паведамляе ria.ru.

Паводле яго слоў, «тое, што зрабіў адзін, і тое, што збіраецца рабіць іншы», не падыходзіць на сённяшні дзень для Украіны.

Медвядчук таксама выказаў меркаванне, што новы прэзідэнт краіны павінен прадставіць план па вывадзе Украіны з эканамічнага крызісу і дасягненню міру на Данбасе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру