Магілёвец ударыў 60-гадовую жонку нажом у паясніцу. Інцыдэнт адбыўся а пятай раніцы ў кватэры на вуліцы Арлоўскага.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку засталі дома 65-гадовага магілёўца, які ўжо супакоіўся і распавёў, што адбылося. Аказалася, што пенсіянер з жонкай у тую ноч вырашылі паглядзець кіно. Выбраўшы меладраму, устроіліся на канапе. Аднак перыпетыі кахання паміж галоўнымі героямі фільма прымусілі п'янага мужчыну панервавацца: ён стаў выпытваць жонку, ці была яна верная яму на працягу ўсяго іх шлюбу.

Жанчына адказала, што ніколі яму не здраджвала, але муж працягваў нагнятаць. Паскандаліўшы, ён узяў у рукі нож і ўдарыў жонку. Супакоіўшыя, ён выклікаў хуткую дапамогу. Цяпер пенсіянера затрымалі. Праваахоўнікам ён патлумачыў, што «проста прыраўнаваў» жонку.

Да адміністрацыйнай адказнасці мужчына не прыцягваўся, на ўліку ў міліцыі не стаяў. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру