Карыкатура «Белгазеты»: карова спаражняецца на чыноўнікаў.

Карыкатура «Белгазеты»: карова спаражняецца на чыноўнікаў.

У газетных шапіках няма апошняга нумара «БелГазеты». Нумар адклікалі па рэкамендацыі Міністэрства інфармацыі. У нумары былі змешчаныя, у тым ліку, гумарэскі на тэмы кароў.

Як патлумачыў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, «БелГазета» нікуды не знікла. Проста міністэрства рэкамендавала «Белсаюздруку» абмежаваць распаўсюджванне яе новага нумара.

«Міністэрства інфармацыі, як рэгулятар галіны, забяспечваючы безумоўнае выкананне заканадаўства, імкнецца займаць максімальна канструктыўную пазіцыю ў дачыненні да дзейнасці ўсіх суб'ектаў інфармацыйнага поля Беларусі, — гаворыцца ў заяве міністра. — Разам з тым, з'яўляецца недапушчальным, калі асобныя СМІ ці інтэрнэт-рэсурсы, наўмысна гіпербалізуючы крытычныя пасылы, скочваюцца ў адкрытую пошласць і хамства. Падобная з'ява, на жаль, становіцца сістэмнай для «БелГазеты», — адзначыў міністр.

Як расказаў «Нашай Ніве» галоўны рэдактар выдання Кірыл Жываловіч, 2 красавіка ён пабываў у Міністэрстве інфармацыі і меў размову з міністрам. Жываловіч адмовіўся канкрэтызаваць, да якіх артыкулаў у міністэрства ёсць прэтэнзіі, толькі адзначыў, што такіх матэрыялаў некалькі. 

Падпісчыкам нумар паступіў, ён ёсць таксама ў продажы ў рэдакцыі «Белгазеты» і ў прыватных распаўсюднікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?