У Лідзе 19-гадовы хлопец знайшоў чыюсьці згубленую банкаўскую карту. Ён не стаў тэлефанаваць у банк, каб адшукаць уладальніка, і не пайшоў у міліцыю. Хлопец зняў грошы і вырашыў падзяліцца імі з 17-гадовым сябрам. Разумеючы крыніцу паходжання сродкаў, падлетак, не задумваючыся, прыняў ад прыяцеля 80 рублёў, паведамляе МУС.

Фінал гэтай гісторыі - крымінальныя справы. У дачыненні да старэйшага фігуранта — за крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі (арт. 212 КК Беларусі). Непаўналетняму трэба будзе адказаць па ч. 1 арт. 236 КК Беларусі (набыццё або збыт матэрыяльных каштоўнасцяў, заведама здабытых злачынным шляхам). Максімальнае пакаранне — пазбаўленне волі на тэрмін да 3-х гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0