Хваля ад асколка ледніка ледзь не накрыла турыстаў у Ісландыі, паведамляе Iceland Monitor.

Буйная частка ледавіка Брэйдамеркюрйекюдль, што знаходзіцца ў лагуне Брэідамеркурлон на паўднёвым усходзе выспы, адкалолася і сышла пад ваду. У выніку магутная хваля паднялася і з паскарэннем рухалася ў бок людзей, якія назіралі за ледавіком.

Турыстам удалося хутка залезці на скалу і ўратавацца ад вады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0