У Качаноўскай калоніі, дзе Юлію Цімашэнка ўтрымлівалі ў гады кіравання Віктара Януковіча, за лідара партыі «Бацькаўшчына» прагаласавалі 110 з 271 выбаршчыка.
Пра гэта сведчаць даныя Цэнтральнай выбарчай камісіі па выніках галасавання на выбарчым участку №631375.
Уладзіміра Зяленскага падтрымалі 68 чалавек, Пятра Парашэнку — 20, Юрыя Бойку — 18.