На аўтадарозе, якая вядзе з Берасця ў Гершоны, супрацоўнікі ДАІ разам з людзьмі ў цывільным затрымалі аўтамабіль сябра ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва завода АКБ Маісея Мазько. Пры аглядзе аўтамабіля нібыта быў знойдзены падазроны пакунак. Выклікалі аператыўную следчую групу. Чакаюць таксама і адваката. Пазней стала вядома, што гэта пакуначак паляўнічых патронаў, паведамляе spring96.org.

На месцы здарэння знаходзіцца праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які спрабуе высветліць сітуацыю. Ён схіляецца да думкі, што гэта правакацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0