У міліцыю звярнуўся 25-гадовы магілёвец, якога ў караоке-клубе пабіў незнаёмы мужчына.
39-гадовы падазраваны, несудзімы кіроўца аднаго з заводаў горада, быў моцна п'яны, і яму першапачаткова не спадабалася выкананне яго любімых музычных кампазіцый. А канчаткова яго вывеў з раўнавагі хлопец, які ўзяў у рукі мікрафон а трэцяй гадзіне ночы.
Нецвярозы наведвальнік установы ўстаў і падышоў да мужчыны, што спяваў, каб выказаць незадаволенасць яго музычнымі здольнасцямі, але той не захацеў нічога слухаць, працягваючы спяваць. Тады хуліган ударыў яго кулаком у твар, і спевы спыніліся.
Вырашаецца пытанне пра завядзенне крымінальнай справы за хуліганства.