У сераду 20 сакавіка ў Пакалюбіцкім сельсавеце Гомельскага раёна адбылося адкрытае выязное пасяджэнне суда. На лаве падсудных — жыхар вёскі Калініна.

30 лістапада 2018 года абвінавачваны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, пагражаў забойствам старшыні Пакалюбіцкага сельвыканкама Уладзіміру Чэркасу, які ўваходзіць у склад камісіі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэння непаўналетніх.

Падсудны раней быў шмат разоў судзімы. У 2016 годзе ў яго нарадзілася дачка. З 2003 года ён знаходзіцца на ўліку ў наркалагічным дыспансеры. Праз любоў бацькоў да алкаголю, дзіця прызналі такім, што знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Некалькі гадоў таму дзіця забралі з сям'і і перадалі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Бацькі выправіліся. Дзіця бацькам вярнулі, а рашэнне пра сацыяльна небяспечнае становішча адмянілі. Але пакінулі на ўліку. Штомесяц сям'ю наведвала камісія. У лістападзе 2018 года старшыня Пакалюбіцкага сельвыканкама Уладзімір Чэркас, дырэктар і сацыяльны педагог мясцовай сярэдняй школы Валянціна Хамякова і Марыя Юрусава выехалі ў Калініна. Пад'язджаючы да дома, сустрэлі нецвярозага гаспадара.

Ужо ля плота мужчына пачаў паводзіць сябе агрэсіўна. Нецэнзурна лаяўся, не хацеў пускаць камісію ў дом. Затым дастаў з кішэні адвёртку, размахваў ёю, працягваў лаяцца. У гэты час выйшла жонка абвінавачанага, адкрыла брамку. Жанчыны прайшлі ў дом, а мужчыны засталіся на вуліцы. Паміж імі завязалася бойка: абвінавачваны хапаўся і за сякеру, як пазней растлумачыў, каб адкрыць дзверы, і за нож. Усе свае дзеянні мужчына дакладна не памятае і прызнаўся, што на момант здарэння быў выпіўшым. Забіваць старшыню выканкама ён не хацеў. Спалохаўся, што дзіця зноў могуць забраць.

У выніку мужчыну пакаралі арыштам на тры месяцы. Таксама мужчыну працягнуць лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?