У Магілёве высвятляюцца абставіны хуліганства і незаконнага пазбаўлення волі: трое маладых людзей палічылі сябе паляўнічымі на «нацыстаў», паведамляе БелТА са спасылкай на Следчы камітэт.

25 жніўня 2018 года трое маладых людзей з антыфашысцкага руху ўтрымлівалі на працягу дзвюх гадзін у хляве 17-гадовага хлопца. Ён, на іх думку, нібыта прытрымліваўся нацысцкіх поглядаў. Яго білі і пагражалі яму гвалтам.

Распачатыя крымінальныя справы па ч.3 арт.339 КК (асабліва злоснае хуліганства) і ч.1 ст.183 КК (незаконнае пазбаўленне волі).

Таксама ўстаноўлена дачыненне двух хлопцаў да двух іншых фактаў раней учыненых хуліганстваў. Яны знаходзілі ў сацыяльнай сетцы маладых людзей, якія нібыта прытрымліваюцца нацысцкіх поглядаў, і прызначалі ім сустрэчы. Хуліганы распылялі ім у вочы вадкасць з газавага балончыка і збівалі. Двое магілёўцаў знаходзяцца пад вартай, дзяўчына — пад хатнім арыштам. Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0