Дэпутатка ад партыі «Блок Пятра Парашэнкі» Марыя Іёнава лічыць малаверагодным правядзенне дэбатаў паміж прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і шоўменам Уладзімірам Зяленскім на 70-тысячным стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве.
«Прэзідэнт Парашэнка — еўрапеец, і ён на стадыёне не будзе сустракацца, ён будзе сустракацца ў тэлестудыі, дзе павінны нармальна, прафесійна адбыцца дэбаты», — заявіла яна ў эфіры Громадського.