Украінскія памежнікі затрымалі каля мяжы з Беларуссю мужчыну, які можа мець дачыненне да дзейнасці батальёна баевікоў «Усход».

Затрыманы паведаміў памежнікам, што яго дэпартавалі з Беларусі за нявыплату адміністрацыйнага штрафу. Аднак праверка паказала, што прычына дэпартацыі можа быць у іншым. Мужчына спрабаваў уладкавацца ў Беларусі на працу і адзначыў у рэзюмэ, што служыў у батальёне «Усход».

Мужчына быў намеснікам камандзіра незаконнага вайсковага фарміравання «Усход» і супрацоўнікам так званага «МГБ ДНР» па пытаннях распрацоўкі стратэгіі і тактыкі вядзення баявых дзеянняў, фарміравання ідэалагічнай канцэпцыі «ДНР», забеспячэння палітычнай і юрыдычнай бяспекі ўдзельнікаў перамоўнага працэсу. Аднак пасля ён збег з акупаванай часткі Данбаса праз Расію ў Беларусь, дзе і даў аб'яву пра пошук працы ў інтэрнэце. Праваахоўнікі Беларусі выслалі яго за межы краіны і забаранілі ўезд на 10 гадоў.

Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра 36-гадовага грамадзяніна Украіны Сяргея Глухату. Менавіта ён апублікаваў сваё рэзюме на партале jobs.tut.by з указаннем службы ў батальёне «Усход».

Сяргей Глухата.

Сяргей Глухата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0