Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка апублікаваў відэа, у якім заявіў, што гатовы правесці дэбаты з Уладзімірам Зяленскім на стадыёне.

«Правілы дэбатаў прапісаны ў законе аб выбарах прэзідэнта, пачытайце, калі ласка. Яны могуць адбывацца на базе Грамадскага тэлебачання з трансляцыяй па ўсіх тэлеканалах для дзясяткаў мільёнаў людзей. Але стадыён, дык стадыён. Я чакаю Вас, Уладзімір Аляксандравіч», — заявіў Парашэнка.

Чытайце таксама: Зяленскі прапанаваў Парашэнку дэбаты на 70-тысячным стадыёне ў цэнтры Кіева ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0