Злачынства адбылося яшчэ 26 кастрычніка, а 28 сакавіка ў Маладзечне адбыўся суд, піша kraj.by

39-гадовы і 33-гадовы мужчыны вырашылі абакрасці краму падбору аўтаэмаляў. Старэйшы падняўся па пажарнай лесвіцы на дах адміністрацыйнага будынка, спусціўся на вяроўцы па сцяне і павярнуў камеру відэаназірання ў іншы бок. Напарнік разбіў шкло, пранік у падвал крамы і выкраў маёмасці і грошай больш чым на дзве тысячы рублёў.

Маладзечанцаў суд прызнаў вінаватымі. 39-гадоваму прызначылі тры гады пазбаўлення волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Акрамя таго, да яго ўжыта прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Маладзейшага суд прыгаварыў да абмежавання волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0