Самалёт Boeing 737 MAX 8 авіякампаніі Ethiopian Airlines, які пацярпеў крушэнне ў сакавіку, мог разбіцца з-за пашкоджанні датчыка вугла атакі пры ўзлёце, паведамляе ABC News са спасылкай на крыніцы.

Па гэтай версіі, датчык быў пашкоджаны пры сутыкненні з староннім прадметам ці птушкай. Пашкоджанне актывавалі сістэму прадухілення зрываў (MCAS), з-за чаго нос самалёта апусціўся ўніз, што прывяло да крушэння.

Пасля крушэння Boeing 737 MAX ў Эфіопіі ў многіх краінах свету прыпынілі палёты гэтых самалётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0