engadget

engadget

Паўднёвая Карэя пачала камерцыйнае выкарыстанне мабільнай сеткі 5G па ўсёй краіне. Дадзеную паслугу пачалі падаваць тры тэлекамунікацыйныя кампаніі SK Telecom, KT і LG Uplus, паведамляе Reuters.

Па дадзеных агенцтва, паўднёвакарэйскія кампаніі пачалі прапаноўваць паслугі 5G з 23:00 па мясцовым часе 3 красавіка. Мабільную сетку 5G будзе падтрымліваць паўднёвакарэйскі смартфон Galaxy S10.

Так, новая сетка дазволіць абменьвацца інфармацыяй у 20 разоў, а ў некаторых выпадках і ў 100 разоў хутчэй, чым сеткі 4G. Новыя тэхналогіі таксама прапануюць мінімальны час водгуку пры загрузцы дадзеных і лепшую падтрымку штучнага інтэлекту і віртуальнай рэальнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0