«Гэта праўда, што амерыканцы мелі намер нанесці ядзерны ўдар, каб спыніць Чырвоную армію ў Польшчы. Цяпер існуе аналагічны план, калі Пуцін ударыць», — сказаў Скшыпчак.

«Больш за тое, у ваенным сэнсе гэта найбольш разумна. Для нас, палякаў, такі сцэнар, вядома, непрымальны. Але калі выбухне вайна, ніхто не будзе пытацца ў нас думкі. Мы не будзем мяняць геаграфічнае становішча», — адзначыў генерал.

Паводле яго слоў, Польшча з'яўляецца «франтавой дзяржавай, таму яна заўсёды будзе вобласцю сутыкненняў, як гэта прадугледжвалася Варшаўскай дамовай».

«Не трэба быць вялікім стратэгам, каб ведаць, што ў бітве супраць расійскай ваеннай машыны ніводная армія ў Еўропе, у прыватнасці Польшчы, не мела б ніякіх шанцаў», — дадаў у Скшыпчак.

Ён адзначыў важнасць сяброўства ў НАТА і павелічэння абаронных выдаткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0