Прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юры Санько, каментуючы Свабодзе сітуацыю вакол зносу крыжоў у Курапатах, сказаў, што надзвычай балюча на такое глядзець, асабліва ў час Вялікага посту.

«Навошта, чаму, для чаго гэта робіцца? — перапытвае ён. — Вельмі шмат пытанняў узнікае. Крыж — гэта галоўны сімвал хрысціянства, сімвал збаўлення чалавецтва. І раптам бачым такое… Да таго ж мітрапаліт неаднаразова казаў: Курапаты — гэта наша Галгофа, а яе без крыжа ўявіць папросту немагчыма».

Паводле Юрыя Санько, таксама ўзнікаюць пытанні, што далей будзе з крыжамі і дзе іх збіраюцца «складаваць».

Паводле ягоных слоў, неўзабаве Каталіцкі касьцёл мае сфармуляваць і выказаць афіцыйную пазіцыю адносна боку таго, што цяпер адбываецца ў Курапатах.

У Курапатах зносяць крыжы перыметра, ставяць казённую агароджу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0