Аляксандр Лукашэнка сустрэўся сёння з украінскім палітыкам, кіраўніком палітрады партыі «Апазіцыйная платформа — За жыццё» Віктарам Медведчуком, піша БелТА

Медведчука таксама называюць кумам Пуціна.

Лукашэнка адзначыў, што быў рады сустрэцца з Віктарам Медведчуком, асабліва пасля гарачых палітычных падзеяў ва Украіне. «Цікавая ваша ацэнка, што чакаць у перспектыве ад Украіны. Для мяне вельмі важна, можа, нават не менш, чым для вас, таму вельмі цікавыя вашыя развагі на гэты конт і іншыя пытанні», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Віктар Медвядчук адзначыў, што раніцай перад сустрэчай з беларускім лідарам жартам казаў пра тое, што ў адрозненне ад усіх іншых грамадзян Украіны мае унікальны шанец дакладна даведацца ўжо цяпер, хто пераможа на прэзідэнцкіх выбарах 21 красавіка, калі адбудзецца другі тур. «Я ўспамінаю вашу прэс-канферэнцыю 1 сакавіка, дзе вам задалі пытанне, і вы аналізавалі, што можа адбыцца», - растлумачыў палітык.

Віктар Медведчук нагадаў, што ўжо тады кіраўнік Беларусі прадказаў, што ў другі тур выйдуць Пятро Парашэнка і Уладзімір Зяленскі. «Я вам хачу сказаць, што 1 сакавіка ў нас ніводны эксперт, ніводны сацыёлаг, ніводны палітык не мог сказаць дакладна, хто выйдзе ў другі тур», — адзначыў ён

Лукашэнка: Прэзідэнтам Украіны застанецца Парашэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0