«Наша Ніва» звярнулася да прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з просьбай пракаментаваць сітуацыю вакол Курапатаў.

«Чытайце прэзідэнта! Падчас Вялікай размовы кіраўніком дзяржавы было абяцана, што ў Курапатах будзе наведзены парадак, даручэнне заняцца гэтым было дадзена адпаведным ведамствам. Гэтае месца трэба добраўпарадкаваць, гэта адназначная пазіцыя прэзідэнта, там пахаваныя нашы людзі! Але ўсё павінна быць зроблена як мае быць, паводле нашых звычаяў, рэлігійных традыцый, згодна з планам. Будзе зроблена ўсё, каб гэтае месца выглядала годна, але без усякай палітыкі», — адказала Наталля Эйсмант.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?