Здарэнне адбылося ў в. Хутар Светлагорскага раёна 3 красавіка.

Як паведамілі БелТА ў МНС, мужчына на сваім прысядзібным участку вырашыў асмаліць кабель і для гэтага скарыстаўся бензінам. Полымя перакінулася на траву. Самастойныя спробы патушыць агонь не ўвянчаліся поспехам. З-за парывістага ветру агонь хутка распаўсюдзіўся па ўсёй тэрыторыі.

У выніку агнём знішчаны дах, маёмасць ўнутры дома, два хлявы, гараж, а таксама 29 вулляў з пчоламі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0