У Міністэрстве лясной гаспадаркі Радыё Свабода пацвердзілі, што ў Курапатах ідуць планавыя працы па добраўпарадкаванні ляснога фонду.

«Усе незаконна ўзведзеныя спаруды, у тым ліку, і крыжы, будуць знесеныя», — паведаміла прэс-сакратар Мінлясгасу Анастасія Дакучаева.

На ўдакладняючае пытанне, хто прызнаў крыжы, пастаўленыя людзьмі ў народным мемарыяле Курапаты, незаконнымі, Анастасія Дакучаева адказала так: «Ніводнага дакумента на ўсталяванне крыжоў не было. Таму крыжы лічацца самавольна ўсталяванымі, то бок, пастаўлены незаконна».

Куды крыжы павезьлі, і ці будуць яны вернутыя тым, хто іх усталёўваў, Дакучаева пакуль не гатова адказаць.

У афіцыйным паведамленні міністэрства сцвярджаецца:

«У рамках навядзення парадку спецыялістамі праводзіцца мантаж агароджаў, выдаленне асобных спаруд. Гэтыя працы, у тым ліку, праводзяцца ў Курапатах, тэрыторыя якіх з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і землямі дзяржаўнага ляснога фонду. Звяртаем увагу грамадзян, што спецыялістамі лясгаса ажыццяўляецца знос выключна тых аб’ектаў, якія былі ўсталяваныя без якой-небудзь дазвольнай дакументацыі, г.зн. якія з'яўляюцца незаконна ўсталяванымі».

У Курапатах зносяць крыжы, па перыметры ставяць казённую агароджу 

Наталля Эйсмант пракаментавала знос крыжоў у Курапатах

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Каментатар / Адказаць
12.05.2012 / 04:45
Обыно в правовых государствах если нету прямого запрета на что либо то это разрешено. У нас же это незаконно (установка крестов )
0
Каментатар / Адказаць
03.09.1989 / 13:00
А сьвіньні свінячаць, сапуць i вішчаць —
І рыюць магілы сьвятыя!..
Услед за няведама кім я тады
Гукаю таксама штосілы:
"Гэй, дзе вы там?
Сьвіньні прыйшлі на клады
І рыюць сьвятыя магілы!.."

Ніл Гілевіч

2
Каментатар / Адказаць
02.01.1974 / 12:14
Хлусы. Дык і кабак на касьцях зносьце, ён таксама незаконна пабудаваны. Толькі кабак пасьля ціхенька" узаконілі" , а крыжам, што людзі за свае грошы ставілі,  месца няма. Гарэць уісм вам у пекле.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру