У штабе кандыдата ў прэзідэнты Украіны Пятра Парашэнкі заявілі, што Парашэнка будзе чакаць кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Зяленскага раніцай 5 красавіка для здачы аналізаў, у тым ліку на ўжыванне алкаголю і наркотыкаў.

Пра гэта на брыфінгу 4 красавіка сказаў спікер выбарчага штаба Парашэнкі Алег Мядзведзеў.

«У рамках падрыхтоўкі да дэбатаў, Пятро Парашэнка заўтра ў 9:00 раніцы будзе чакаць Уладзіміра Зяленскага ў медыцынскім пункце стадыёна «Алімпійскі» для здачы ўсіх неабходных аналізаў, у тым ліку на прадмет ужывання алкаголю і наркотыкаў», — сказаў Мядзведзеў.

Паводле яго слоў, «гэта павінна быць незалежная экспертыза сертыфікаваных лабараторый».

«Вынікі, якія дадуць гэтыя аналізы, яны, напэўна, таксама важныя для выбаршчыкаў, выбаршчыкі павінны ведаць гэта. Уладзімір Аляксандравіч, Пётр Аляксеевіч чакае Вас заўтра», — заявіў паліттэхнолаг і дадаў, што сустрэча павінна адбыцца а 9-ай раніцы, таму што, як правіла, аналізы здаюць раніцай.

Па словах Мядзведзева, калі Зяленскага не будзе, то Парашэнка сам здасць аналізы і паедзе па справах.

Нагадаем, раней шоўмен Зяленскі выклікаў Парашэнку на стадыён «Алімпійскі», паколькі, на яго думку, дэбаты маюць адбыцца перад народам Украіны. Таксама ён прапанаваў прайсці кандыдатам тэст на алкаголь і наркотыкі.

У сваю чаргу Пятро Парашэнка пагадзіўся на прапанову Зяленскага.

Чытайце таксама:

Зяленскі прапанаваў Парашэнку дэбаты на 70-тысячным стадыёне ў цэнтры Кіева ВІДЭА

Парашэнка — Зяленскаму: «Стадыён, дык стадыён. Чакаю Вас, Уладзімір Аляксандравіч» ВІДЭА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру