У курапацкім крыжовым шляху 4 красавіка бяруць удзел больш за 10 праваслаўных і каталікоў, піша «Радыё Свабода».
Вернікі чытаюць малітвы і сьпяваюць рэлігійныя песьні, праходзяць некалькі дзясяткаў мэтраў па цэнтральнай дарожцы, спыняюцца і зноў моляцца.
За ўдзельнікамі крыжовага ходу сочаць 4 міліцыянты ў цывільным, адзін зь іх вядзе відэафіксацыю, але супрацоўнікі міліцыі вернікам не замінаюць.
Колькасьць удзельнікаў крыжовага шэсьця паступова павялічваецца, бо падыходзяць новыя людзі. У крыжовым шэсьці бярэ ўдзел малады сьвятар. Як сказаў адзін зь вернікаў, іх малітвы і сёньняшні чын наўпрост зьвязаныя з ранішнімі падзеямі ў Курапатах.





