Кандыдат у прэзідэнты Украіны, шоўмен Уладзімір Зяленскі прапанаваў Юліі Цімашэнка, якая заняла трэцяе месца ў першым туры выбараў, быць гарантам «сумленных правіл» маючых адбыцца дэбатаў з дзеючым кіраўніком Украіны Пятром Парашэнкам.

Пра гэта Зяленскі заявіў у сваім відэазвароце.

«Каб пазбегнуць подкупаў, правакацый, адміністрацыйнага ціску, мы прапануем прызначыць асобнага незалежнага арбітра і вядучага для правядзення дэбатаў. Юлія Цімашэнка, вы занялі трэцяе месца ў першым туры і не падтрымалі ні аднаго з кандыдатаў, ці зможаце вы стаць гарантам сумленных правіл і роўных магчымасцяў на дэбатах?» — сказаў Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0