Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку адшукваецца мужчына, якому памылкова выдалі буйную суму грошай, паведамляе БелТА.

Невядомаму мужчыну 27 сакавіка ў адным з банкаў памылкова выдалі каля 3 тысяч еўра. Цяпер праваахоўнікі праводзяць праверку, вывучаюць запісы камер відэаназірання. На выгляд мужчыну 40-50 гадоў, рост каля 170-175 см, мажнага целаскладу. Ён быў апрануты ў чырвоную куртку, чорныя штаны. Можа перасоўвацца на аўтамабілі серабрыстага колеру. Інфармацыю пра мужчыну можна паведаміць у Цэнтральнае РУУС Мінска асабіста альбо па тэлефонах: 8 (029) 745-48-93, 8 (017) 288-02-02 або 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Каментатар / Адказаць
09.04.2017 / 19:43
Znou ! Nu specyjalisty pracuiuc  u  Bankah  Belarusi ! Na Zahadze zvyczaina ni daplacjac.......
0
Каментатар / Адказаць
23.01.2005 / 12:47
Нават не ведаю, што і казаць... У банках працуюць людзі, якія не могуць палічыць грошы...
2
Каментатар / Адказаць
25.02.1997 / 10:24
Это же Саакашвили!))))
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру