Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд заявіла, што выкладанне рускай мовы ў школах краіны з'яўляецца пагрозай для эстонскай мовы і культуры, паведамляе Postimees.

«Бестэрміновы працяг двухмоўнай школьнай сістэмы з'яўляецца пагрозай для існавання эстонскай мовы і культуры і ніяк не павялічвае згуртаванасць эстонскай дзяржавы», — сказала Кальюлайд.

Паводле яе слоў, у краіны ёсць адзіная дзяржаўная мова і перад Эстоніяй стаіць задача, каб усе выхаванцы ў дзіцячых садках і выпускнікі школ гаварылі па-эстонску. Палітык падкрэсліла, што нізкі ўзровень валодання эстонскай мовай прывёў да таго, што ў буйных гарадах існуе сацыяльная ізаляцыя прадстаўнікоў рускай абшчыны. Яна таксама адзначыла, што ў краіне па-ранейшаму няма школ і дзіцячых садоў, якія працуюць цалкам на эстонскай мове.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру