Фота: Радыё Свабода.

Фота: Радыё Свабода.

Фота: Радыё Свабода.

Фота: Радыё Свабода.

Фота: Радыё Свабода.

Увечары ў чацвер у Курапатах сабралася каля 200 чалавек, каб запаліць свечкі і ушанаваць памяць ахвяраў масавых расстрэлаў. Нагадаем, сёння раніцай у Курапатах пачалі зносіць крыжы, якія ўсталёўвалі актывісты, піша Tut.by.

Фота: Яўген Ярчак, Tut.by.

Сабралася каля 200 чалавек. Хтосьці прыйшоў з кветкамі, нехта са свечкамі, хтосьці проста, каб пастаяць ля крыжоў. На ўваходзе ва ўрочышча і каля «Галгофы» дзяжураць супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Фота: Яўген Ярчак, Tut.by.

З боку кальцавой дарогі на невялікім участку ўжо ўсталявалі жалезныя слупы і нацягнулі сетку — вынік сённяшніх «работ па добраўпарадкаванні».

Сярод тых, хто прыйшоў, саветнік пасла Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі, актывісты Павал Белавус, Эдуард Пальчыс, Антон Матолька, палітыкі Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч. Прадстаўнік польскай амбасады каментаваць сітуацыю ў Курапатах адмовіўся.

Прыйшоў святар Антоній Бокун і некалькі актывістаў, якія прапанавалі наступны сцэнар: спачатку праспяваць некалькі малітваў, у тым ліку «Магутны Божа» на «Галгофе», а пасля спусціцца ў той бок ўрочышча, дзе сёння пачалі ставіць плот. Там гэтак жа зачытаюць некалькі малітваў. Прысутныя хочуць зладзіць хрэсны ход.

Фота: Яўген Ярчак, Tut.by.

Зачытаўшы малітвы, людзі з песняй пачалі хрэсны ход, рухаючыся ўніз з «Галгофы». Па дарозе яны спыняюцца і чытаюць малітвы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

9
Каментатар / Адказаць
06.06.1972 / 03:06
Dapamazy VAM Boza !.................Zyve Belarus !
5
Каментатар / Адказаць
20.03.2022 / 08:04
Значыць, трэба працягваць далей.
5
Каментатар / Адказаць
09.03.1995 / 14:09
Этими людьми можно гордиться!!!!
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру