У Віцебску з-за фальшывага паведамлення пра мініраванне эвакуіравалі наведвальнікаў і персанал магазіна, паведамляе УУС.

Паведамленне аб небяспецы паступіла сёння ў 16.13. Мужчына патэлефанаваў і заявіў, што крама на Маскоўскім праспекце замініравана. Неадкладна на месца здарэння былі накіраваныя следча-аператыўная група, сапёрна-піратэхнічная група, МНС, медыцынскія работнікі і іншыя службы.

Было праведзена ачапленне і эвакуацыя 63 наведвальнікаў і персаналу крамы. Гандлёвы аб'ект і прылеглую тэрыторыю абследавалі спецыялісты, выбухованебяспечных прадметаў і рэчываў не знайшлі. Праз 40 хвілін магазін аднавіў сваю працу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру