31-гадовы іншаземец быў абвінавачаны ў захоўванні і транспартаванні 0,15 г марыхуаны, якую паклаў у кашалёк, паведамляе sb.by.

У пункце пропуску Новая Гута, што на мяжы з Украінай, ён ехаў на рэйсавым аўтобусе Мінск — Кіеў. Са сталіцы суседняй краіны збіраўся вылецець на радзіму. Падчас праверкі аўтобуса на яго зрэагаваў службовы сабака.

Спачатку госць нашай краіны прызнаўся, што наркотык належыць яму, пасля ж спрабаваў гэта адмаўляць, маўляў, падкінулі.

Завялі крымінальную справу. Суд Гомельскага раёна прызнаў яго вінаватым ў незаконным захоўванні і транспартаванні наркатычнага рэчыва і даў яму 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру