Вынікі першага тура прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне пракаментаваў 4 красавіка пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч падчас рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці, паведамляе Tut.by.

У час размовы з журналістамі Міхаіл Бабіч жорстка пракаментаваў вынікі першага тура прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, згодна з якімі дзеючы прэзідэнт краіны Пятро Парашэнка набраў 15,95% галасоў:

«Я думаю, што там і 16% ніякіх няма. Вось тое, што ён напрацаваў, тое ён і атрымаў. Тое, чаго ён варты, тое сёння народ і паказаў. Гэта яго рэальная цана і вынік пяцігадовай працы. 16% — гэта яны паказалі, што ён атрымаў. Гэта трэба яшчэ разбірацца», — паведаміў дыпламат.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру