Ратавальнікі 3 красавіка атрымалі паведамленне пра загінулага ў полі ў вёсцы Рацічы Гродзенскага раёна.

Падраздзяленні МНС высветлілі, што за 170 метраў ад домаўладання ёсць сляды гарэння сухой расліннасці на плошчы каля паловы гектара. Там жонка і знайшла мужчыну без прыкмет жыцця, а суседка тым часам патэлефанавала па нумары 102.

Вядома, што ў 60-гадовага мужчыны былі праблемы са здароўем. Праверку па факце гібелі праводзіць раённы аддзел Следчага камітэта.

Са слоў суседзяў, здарылася выпальванне сухой расліннасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна