Беларусь пісьмова апавясціла кампанію «Транснефць», што плануе павысіць тарыфы на транзіт нафты на 23%. Пра гэта журналістам паведаміў прэзідэнт кампаніі Мікалай Токараў, паведамляе РБК.

Паводле яго слоў, прапанова павялічыць тарыф на прапампоўку праз трубаправод «Дружба» — звычайная працэдура.

«У нас ёсць методыка, узгадняецца тарыф, і цяпер пляцоўка перамоваў пра гэта будзе ва ўрадзе», — сказаў Токараў.

Павышэнне на 23% — гэта перамоўная пазіцыя Мінска, і «даволі спрэчная», адзначыў ён.

Павысіць тарыф на прапампоўку па сваім участку нафтаправода «Дружба» Беларусь мае намер з 1 мая, патлумачыў журналістам дарадца кіраўніка «Транснефці» Ігар Дзёмін. Паводле яго слоў, такая прапанова была зроблена са спасылкай на экалагічную сітуацыю ў Беларусі.

«Яны хочуць палепшыць экалогію за кошт трубаправоднага транспарту. Калі мы не пагаджаемся з такім павелічэннем, яны звяртаюцца ў антыманапольнае ведамства. ФАС Расіі і Беларусі павінны правесці гэтыя перамовы і дамовіцца аб павышэнні па формуле», — адзначыў Дзёмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0