Першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын выступае за больш актыўнае вырашэнне спрэчак, у тым ліку гаспадарчых, у судах, чым спосабам напісання скаргаў і зваротаў у розныя дзяржаўныя інстанцыі. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях удасканалення дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі, паведамляе ўрад.

«Маё глыбокае перакананне, што судовая сістэма іграе ў нашай краіне з пункту гледжання развіцця бізнэсу адну з вызначальных роляў. Заўсёды павінна быць сістэмная праца. Склалася звычка пісаць скаргі, звароты і гэтак далей, выказваючы свой бок бачання справы. Няма культуры звароту да адвакатаў, каб даследаваць акалічнасці справы і на нейкай ранняй стадыі сказаць: «Прабач, ты не маеш рацыі, у цябе шанцаў няма», — адзначыў Аляксандр Турчын.

«Не трэба пісаць скаргі ў Адміністрацыю, кіраўніку дзяржавы. У нас ёсць нармальны, цывілізаваны шлях праходжання ўсіх нашых крыўд і нейкіх на наш погляд несправядлівых рашэнняў», — заклікаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0