Віцебскі абласны суд разглядаў справу пра разбой, забойства з асаблівай жорсткасцю і падпал.
Устаноўлена, што п'яны 20-гадовы хлопец з Лепеля ў ноч з 26 на 27 жніўня 2018 года, знаходзячыся ў гасцях, пабіў гаспадара кватэры, які ў выніку сканаў.
Таксама хлопец забраў маёмасць на 207 рублёў.
Пасля забойства абвінавачваны, жадаючы ўтаіць сляды, падпаліў кватэру, адкрыў рэгулятары газавай пліты на кухні. Далей ён схаваўся з месца злачынства.
У ходзе судовага паседжання хлопец прызнаў сваю віну.
Яму далі 16,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй.