Як стала вядома «Нашай Ніве», Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў дачыненні да віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Андрэя Асташэвіча. Справу завялі яшчэ ў 20-х чыслах сакавіка.

Асташэвіч — капітан і адзін з галоўных бамбардзіраў каманды Аляксандра Лукашэнкі.

На гэтым тыдні, паводле афіцыйнай інфармацыі, ён знаходзіцца на бальнічным, таму не быў на працы, паведамляе Tut.by.

«На мінулым тыдні былі пытанні. Але цяпер ён быццам бы не затрыманы. Знаходзіцца дома. Кажуць, абраная больш гуманная мера стрымання», — распавялі крыніцы Tut.by.

Андрэй Асташэвіч нарадзіўся ў 1972 годзе ў Дзяржынску. Паводле інфармацыі газеты «Прессбол», Асташэвіч да 18 гадоў гуляў у хакей за «Юнацтва», а з 1990 па 2004 год праходзіў службу ва Узброеных сілах. У хакейную каманду Лукашэнкі Асташэвіч трапіў у 1997 годзе.

Фота: president.gov.by.

Фота: president.gov.by.

Пасля гэтага ён скончыў Беларускі універсітэт культуры і Акадэмію кіравання.

У 2017 годзе ён стаў першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта, які ўзначальвае Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0